У Гомелі міліцыя прыйшлі да актывіста Дзяніса Кобрусева. Ён затрыманы, а тэхніка канфіскаваная
У Гомелі затрымалі мясцовага актывіста і эколага Дзяніса Кобрусева. У яго доме прайшоў ператрус, тэхніку канфіскавалі, а Дзяніса забралі ў РАУС. Пра гэта TUT.BY паведаміла яго жонка Святлана.

— Каля гадзіны дня муж патэлефанаваў, каб я вярталася тэрмінова з дзіцем дадому: маўляў прыйшлі з ператрусам. Дома былі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і нейкія людзі ў цывільным. Яны забралі ўсю тэхніку. А мужа павезлі ў Цэнтральны РАУС.
Па словах Святланы, мужа забралі «за заклікі ў тэлеграм-канале да правядзення ў Гомелі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў».
Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскай каардынацыйнай рады, дзейнасць якой цяпер прыпыненая.
Каментары