Меркаванні1111

Стась Карпаў: Няма простага адказу на пытанне, як і чаму Лукашэнка сыдзе

Няма простага адказу на пытанне, як і чаму Лукашэнка сыдзе. Тыя, хто ўзбройваюцца простымі аргументамі тыпу «якім чынам мітынгі прымусяць дыктатара, які сядзіць на штыках у бяспецы, аддаць уладу» — святкуюць перамогу ў кожнай спрэчцы, бо здаўна лічыцца, што на простае пытанне і адказ павінен быць простым. А калі адказ складаны, то ён няслушны.

Але праўда ў тым, што над адказам, чаму адбываюцца перамены, людзі б'юцца на працягу ўсёй задакументаванай гісторыі, і нават у аналізе ўжо былых падзей моцна разыходзяцца. Разыходзяцца нават самыя заглыбленыя спецыялісты.

Падзенне Рымскай імперыі. Імперыя ніколі не падзе? Ну яна і не падала. Ніколі. Пакуль не ўпала. Прычым не было ніякай канкрэтнай секунды, якую назіральнікі знутры маглі б назваць пунктам адліку заняпаду. Але такая секунда была. Ніколі не падала Рымская імперыя. Пасля ніколі не падала Заходняя Рымская імперыя. Пасля ніколі не падала Усходняя… Ніколі не падала Пруская. Ніколі не адмянялася рабства. Ніколі не развальваўся Савецкі Саюз. Ніколі чалавек не прызнаваўся роўным іншым ад нараджэння. Ніколі кожнаму ад нараджэння не гарантаваліся правы і свабоды. Старажытныя грэкі лічылі, што свет спасцігнуты, і нічога больш не будзе адкрыта. Ніколі.

Самае цяжкое, што даводзіцца прыняць чалавеку на працягу ўсяго жыцця, гэта перамены, якія ўзнікаюць не «таму, што», а «ўзнікаюць». Дзеці ніколі не састарацца. Мы ніколі не памром. Сяброўства не скончыцца. Не. Усё зменіцца. Дыктатуры падаюць не таму, што тыя, хто іх адмяняе, маюць план і шаблон пераменаў. А таму, што матэрыя, тканіна гісторыі, тканіна сацыяльных сувязаў, тканіна чалавецтва надзвычай складаная. І перамены праяўляюцца ў мільярдах няўлоўных квантавых зрухаў кожную мілісекунду паўсюль. «Як вы зменіце дыктатара?» — гэта вельмі дурацкае пытанне. Яно як бы адмаўляе складанасць свету і называе яго абсалютна даступным для спасціжэння. Яно ставіць складанасць свету ў залежнасць ад назіральніка, што смешна само па сабе. Адказ на «як» заключаецца ў тым, што выхад на вуліцу гэта, калі хочаце, не спосаб змены дыктатара. Гэта адно з безліч фізічных праяўленняў працэсу змены дыктатара, якое відавочнае назіральніку.

Мы — не аўтары. Мы — праяўленне складанага працэсу. Мы — інструмент. У чалавека «Н» раней не было жадання выходзіць на вуліцу, а пасля яно з'явілася. Напэўна, не ў тую ж секунду, калі ён выйшаў. І тую секунду ён наўрад ці назаве. І часовага вымярэння для апісання змены яго стану будзе мала. Тут трэба будзе апісаць і тысячы дыялогаў, думак, рэфлексіяў, назіранняў у гэтым чалавеку і ў іншых людзях. Я гэтага зрабіць не змагу. Мы — інструмент, пры дапамозе якога рэалізуецца гістарычны няспынны працэс. Я не ведаю, як гэта растлумачыць прасцей. І, напэўна, болей не буду.

Каментары11

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі26

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі4

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету1

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна3

Гнілое, затое нядорага. Як папулісцкі ўказ Лукашэнкі аб абмежаванні нацэнкі ўплывае на ўсіх удзельнікаў ланцужка паставак гародніны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі26

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →