Беларусам — 43,6 рубля, замежнікам — 47,6. У Нацыянальным аэрапорце праводзяць экспрэс-тэсты на каранавірус
У Нацыянальным аэрапорце Мінск аказваюць паслугу па экспрэс-тэставанні на каранавірус метадам імунахраматаграфічнага аналізу (ІХА), паведамляе БелТА.
Для правядзення аналізу робяць мазок з насаглоткі і вызначаюць антыген каранавіруснай інфекцыі (SARS-CoV-2) гэтак жа, як і пры даследаванні метадам ПЦР. Пры гэтым хуткасць правядзення тэсту - усяго 15-20 хвілін.
Паслуга аказваецца ўсім жадаючым. Для беларускіх грамадзян кошт тэставання складае 43,6 рубля, а для замежнікаў — 47,6 рубля. Збор матэрыялу для даследавання праводзіцца нашча або як мінімум праз 1,5 гадзіны пасля ежы або курэння.
Пункт тэставання знаходзіцца ў 5-6 сектары ў агульнадаступнай зоне да праходжання перадпалётных працэдур у зоне вылету.
У аэрапорце звярнулі ўвагу, што вынікі экспрэс-тэсту метадам ІХА не падыходзяць для краін, дзе па прыбыцці патрабуецца вынік тэставання на COVID-19 метадам ПЦР.
Каментары