«Падзеі, якія адбыліся пасля 9 жніўня, канчаткова змянілі нашу краіну». Экс-пасол Ляшчэня прапануе стварыць грамадскі рух ВІДЭА
Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выступіў з ініцыятывай стварэння грамадскага руху «Я — грамадзянін». Нагадаем, у жніўні амбасадар падтрымаў мірных пратэстоўцаў, пасля чаго падаў у адстаўку.
«Падзеі, якія адбыліся пасля 9 жніўня, канчаткова змянілі нашу краіну. Стаўленне да чалавечай годнасці, рэалізацыі грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама да захавання законаў стала водападзелам паміж уладай і большасцю жыхароў Беларусі. Намеціўся і паглыбляецца раскол у грамадстве. Што рабіць далей?» — пытаецца Ляшчэня.
«Выношу на публічнае абмеркаванне ініцыятыву аб стварэнні шырокага грамадскага руху «Я — грамадзянін»», — заявіў ён.
Каментары