Студэнткам Тэхналагічнага ўніверсітэта, затрыманым у аўторак, далі па 10 сутак
«Учора днём побач з нашым універсітэтам невядомыя ў зялёнай форме і балаклавах выкралі студэнтаў БДТУ.
У выніку студэнткі факультэта ПіМ [прынттэхналогій і медыякамунікацый] Вера Валькова і Яніна Муская апынуліся ў ІЧУ.
Сёння проста на Акрэсціна іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Папрысутнічаць на пасяджэнні суда не было магчымасці нават для бацькоў, так як ніхто аб ім не ведаў, а аб выніках даведаліся постфактум. Дзе менавіта Яна і Вера будуць адбываць арышт, пакуль невядома», — паведамляецца ў канале БДТУ.
Каментары