Максім Знак галадае шостыя суткі ў СІЗА №1, што на Валадарскага, нагадвае ў сваім тэлеграм-канале Штаб Віктара Бабарыкі.
Галадоўка — гэта адзін са спосабаў выказаць сваю нязгоду з незаконным абвінавачваннем і заключэннем пад варту. Максім упэўнены: права і закон павінны выконвацца, ён цвёрды ў сваёй думцы, што ён не здзяйсняў нічога супрацьпраўнага, ён кіраваўся ва ўсёй сваёй дзейнасці Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь.
Штаб Бабарыкі заклікае пісаць словы словы падтрымкі Максіму! «Зараз наша падтрымка — гэта голас Максіма Знака. Гэта голас закона. Толькі ўсе разам мы зможам вярнуць Беларусь у прававыя рамкі».
Каментары