Грамадства33

Беларускамоўнага хірурга затрымалі на парозе кватэры — і праз два дні нечакана адпусцілі без суда і пратакола

Аляксей Дужы — беларускамоўны пластычны хірург. У нядзелю ён вяртаўся з Гомеля ў Мінск — мужчына жыве ў цэнтры на праспекце Незалежнасці. Занёс рэчы дадому і выйшаў чакаць дзяўчыну. Было каля пятай вечара.

«Калона пратэстоўцаў падышла на плошчу Якуба Коласа. Пастаяла каля «Рубяжа» і назад рушыла. Адзінкавыя людзі засталіся на праспекце. Гляджу, ідзе чалавек са сцягам на вудзе. Думаю, дай сфатаграфуюся. У гэты момант з аркі, дзе кавярня «Зерне», пачалі выязджаць мікрааўтобусы. Я заўважыў іх бакавым позіркам, прапанаваў мужчыну: пабеглі да мяне, я тут жыву. У мяне яго сцяг у руках, а ў яго — мой тэлефон.

Забягаю ў пад’езд, чую за мной хтосьці. Адчыняю дзверы кватэры, а мяне за плячо чалавек у чорным — раз. «Вельмі прыгожая фотка атрымалася са сцягам», — пакпіў. Папярэдзіў: «Калі будзеш супраціўляцца, буду цябе мясіць», — апісвае тыя падзеі Аляксей.

Затрыманне Аляксея 20 верасня. Фота Надзеі Бужан

Яго завялі ў бус, дзе ўжо сядзеў гаспадар сцяга. Таго прымушалі даць пароль ад тэлефона, які насамрэч належаў хірургу. Аляксей у выніку сам разблакаваў.

«Заўважылі фота з мітынгаў, з аперацый. «Ты доктар? Навошта ты ходзіш?» — пыталіся. Кажу: каб свабода слова была ў Беларусі, незалежнасць.

На Куйбышава мяне перагрузілі ў аўтазак. Там на ўваходзе злы амапавец стаяў, усім пендаля даваў.

Нас, 11 чалавек, запакавалі ў заднюю камеру. Вельмі цяжка дыхаць было», — расказвае доктар.

Яго завезлі ў Маскоўскае РУУС. Перапісалі звесткі, знялі адбіткі пальцаў — і зноў пагрузілі ў аўтазак. Аляксей зразумеў, што вязуць у Жодзіна — ведаў, колькі туды па часе дабірацца, бо ездзіў дапамагаць людзям, якіх выпускалі 13 жніўня.

«У ізалятары зрабілі пераклічку і павялі па доўгіх калідорах па камерах. Перад гэтым быў медычны агляд. Трэба было таксама цалкам распрануцца і прысесці два разы.

Міліцыянеры не рады былі, нерваваліся: вось, дзеля вас нам трэба на ўзмацненне выходзіць», — дзеліцца доктар.

У камеры іх сядзела восем чалавек. З іх сем — з вышэйшай адукацыяй. Праграмісты, будаўнікі, пенсіянер, дальнабойшчык. Тройчы на дзень усе камеры перагрукваліся: адбівалі «Жыве Беларусь!» і «Верым, можам, пераможам!».

«Я прасіў, каб мяне на суд хутчэй пусцілі, бо пацыенты чакалі, аперацыя ў панядзелак мусіла быць. Аўторак — цэлы дзень прыёмны. Яшчэ ў РУУСе казаў, што пластычны хірург. Жанчына запытала: што за аперацыя павінна быць? Сказаў, што перасадка валасоў. Тая: а, не сур’ёзна».

Ранкам у аўторак здарылася нечаканае: камеру адкрылі і ўсім сказалі на выхад. Ні суда, ні пратаколаў. 

Для Аляксея гэта было першае затрыманне. На працы праблем пасля не было.

«А сябры жартавалі: хто не сядзеў, той не беларус», — усміхаецца хірург пасля двух дзён у ізалятары.

Каментары3

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай27

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

Колькі беларусаў падтрымлівае Расію ў вайне? Вынікі новага апытання18

У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ3

Працоўныя мігранты праблемы эканомікі Беларусі не вырашаць, і Лукашэнка пачаў гэта разумець. Меркаванне Чалага5

Адміністрацыя Байдэна раскрыла сакрэтныя даныя пра дапамогу Украіне ў вытворчасці дронаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай27

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →