Улада3333

Лукашэнка ўсё ж прыехаў на канцэрт на «Мінск-Арэне» і расказаў пра закрыццё мяжы з Захадам

Лукашэнка з'явіўся ў «Мінск-Арэне» на канцэрце ў сваю падтрымку пасля прэм'еры песні Ірыны Дарафеевай «Любімую не отдают».

Хаця яшчэ не так даўно Наталля Эйсмант казала, што Лукашэнка не прыедзе. Маўляў, Лукашэнка займаецца пытаннем сумесных ваенных вучэнняў з Расіяй.

— Стэлефанаваліся, мне кажуць, мы яшчэ шумім! Так я прыняў рашэнне па дарозе, пераапрануўся і прыехаў на гэты форум, каб сказаць некалькі слоў вам! — звярнуўся да ўдзельнікаў форуму Лукашэнка. — Я вельмі цаню тое, што адбываецца цяпер у гэтай зале. Вы нават не ўяўляеце, якую яркую старонку ў гісторыю новай Беларусі вы ўпісалі, тут сабраўшыся! Вы пішаце нашу гісторыю!

«Я вам клянуся: ніякай маны на выбарах не было, — сказаў ён. — Нельга фальсіфікаваць 80%».

«Нібыта на Акрэсціна яны кагосьці пабілі, кагосьці забілі… Амапаўцы на Акрэсціна ніколі не былі. Там дзяжураць вайскоўцы ўнутраных войскаў. Амапаўцы, гэтыя рабяты сарвалі бліцкрыг пад бел-чырвона-белымі сцягамі», — выказаўся ён.

Пра рэзалюцыю Еўрапарламента ён заявіў: «Мы правялі выбары па Канстытуцыі і не маем патрэбы ні ў якім прызнанні».

«Мы не ведаем, што яны выкінуць далей… Таму мы вымушаныя адвесці войскі з вуліц, паўарміі паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з Захаду, з Літвой, Польшчай, узмацніць дзяржаўную мяжу з Украінай», — сказаў Лукашэнка.

«Я хачу звярнуцца да народаў Польшчы, Літвы, Украіны: спыніце сваіх звар'яцелых палітыкаў, не дайце развязацца вайне!» — працягнуў ён.

Каментары33

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам7

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя2

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму4

Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі1

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША1

Афёра на 3 млрд: Nestlé гадамі прадавала ваду з крыніц з фекаліямі і бактэрыямі пад выглядам прыроднай мінеральнай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →