Сёння суд Навабеліцкага раёна Гомеля асудзіў журналіста Яўгена Меркіса на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, пішуць «Моцныя навіны».
Суд праходзіў у закрытым рэжыме ў Навабеліцкім РАУС.
Яўгена Меркіса і Марыну Драбышэўскую затрымалі 14 верасня. Аўтамабіль, у якім яны ехалі, спынілі інспектары ДАІ. Пасля праверкі дакументаў да іх пад'ехала міліцэйская машына, супрацоўнікі затрымалі журналістаў. Марыну асудзілі 15 верасня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Каментары