Польшча прапанавала «план Маршала» для Беларусі на 1 мільярд еўра
Еўрапейскі Саюз павінен стварыць стабілізацыйны фонд для Беларусі памерам не менш за €1 млрд, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі, піша РБК.
«Фонд сапраўды павінен быць значным. Гэта павінна быць не менш за 1 мільярд еўра», — сказаў Маравецкі ў Вільні пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Літвы Саўлюсам Сквярнялісам, паведамляе Reuters.
«Гэта павінна дазволіць беларускай эканоміцы ў яе бягучай сітуацыі стабілізавацца і апраўдаць чаканні інвестараў, каб у яе зноў былі перспектывы для выпуску новай дзяржаўнай запазычанасці», — дадаў Маравецкі.
Каментары