Грамадства33

Ізраільскі міністр заклікаў хасідаў, што імкнуцца трапіць ва Украіну, вярнуцца дахаты 

Міністр вышэйшай адукацыі і водных рэсурсаў Ізраіля Зеэў Элькін заклікаў у чацвер ізраільскіх паломнікаў-хасідаў, якія спрабуюць праехаць у горад Умань на тэрыторыі Украіны, дзе знаходзіцца магіла духоўнага настаўніка руху брацлаўскіх хасідаў — рэбэ Нахмана, — вярнуцца дадому. Адпаведную заяву ён апублікаваў у Twitter, піша ТАСС.

«Нягледзячы на ​​шматлікія спробы дапамагчы ізраільцянам, якія спрабуюць трапіць на тэрыторыю Украіны праз Беларусь або Малдову, сёння раніцай ўкраінскія ўлады далі канчатковы адмоўны адказ. Украінцы заявілі, што не дазволяць ўезд праз памежныя пераходы», — напісаў Элькін. «Я заклікаю нашых грамадзян вярнуцца ў Ізраіль і выконваць загады па самаізаляцыі па вяртанні», — дадаў ён.

Раней у чацвер дарадца кіраўніка ўкраінскага МУС Міхаіл Апостал заявіў, што «Украіна ў сувязі з пандэміяй закрыла межы для замежнікаў». Ён падкрэсліў, што «выключэнняў для хасідаў не будзе».

На мяжы Беларусі і Украіны знаходзіцца каля 1200 паломнікаў. Беларускія памежнікі іх прапусцілі, а ўкраінцы не пускаюць на сваю тэрыторыю.

«Сваю набожнасць яны праяўляюць шумна і весела». Хто такія хасіды і што ім трэба ва Украіне?

Украіна заклікала кіраўніцтва Беларусі перастаць ствараць дадатковае напружанне ў сувязі з хасідам

Каментары3

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →