Лукашэнка: Нават калі інтэрнэт сёння ліквідаваць, тэлеграм-каналы гэтыя з Польшчы будуць працаваць
Лукашэнка ў размове з расійскімі прапагандыстамі звярнуў увагу на ролю інтэрнэту і Telegram-каналаў у сучасным грамадстве.
«У вас ёсць магчымасць блакіраваць Telegram-каналы? Ні ў каго няма, нават у тых, хто ўсю гэту павуціну прыдумаў, — амерыканцы. Вы ж бачыце, што там робіцца. І Telegram-каналы там адыгрываюць вядучую ролю, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта яны задумалі, яны гэта пачыналі, і прытым даўно. Не Расія, не Беларусь гэта задумала — гэта яны заўсёды гэтым займаліся і атрымалі. Гасподзь з імі. А мы пажынаем плады ўсяго гэтага. Нават калі інтэрнэт сёння ліквідаваць, Telegram-каналы гэтыя з Польшчы будуць працаваць».
Каментары