Грамадства1111

Што вядома пра змену Асвода, якая ратавала мітынгоўцаў і апынулася на Акрэсціна

У нядзелю ў Мінску праходзіў шматтысячны Марш адзінства. Калі пратэстоўцы сталі разыходзіцца, пачаліся жорсткія затрыманні. Некаторыя, каб уцячы ад сілавікоў, скокнулі ў Свіслач, людзей ратаваў Асвод. Супрацоўнікі далі пратэстоўцам коўдры, перавезлі на іншы бераг. Потым стала вядома, што ў Цэнтральнае РУУС Мінска прывезлі тую самую змену Асвода. Блізкі знаёмы сям'і начальніка выратавальнай станцыі Асвод Дзяніса Чашуна распавёў TUT.BY, што затрыманая змена цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Усяго сваякі і сябры ведаюць пра шасцярых, у сталічнай міліцыі TUT.BY паведамілі, што затрымалі 8 чалавек.

Фота: Іван Ярывановіч, Tut.by

— Дзяніс паспеў патэлефанаваць сваёй жонцы і расказаць, што 6 чалавек — пяць яго падначаленых і яго самога — забіраюць у РУУС. Везлі іх у аўтазаку. Ён як начальнік павінен быў вырашыць, каго пакінуць на начное дзяжурства на станцыі. Пакінуў двух чалавек (як мяркуецца, іх затрымалі пазней. — Заўв. TUT.BY). Усіх астатніх забралі. Распавёў жонцы, дзе пакінуў ключы і дакументы. Сваякі паехалі адразу да Цэнтральнага РУУС, там не казалі, ёсць яны ў іх ці не. Потым нехта сказаў, што іх быццам бы перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Мы туды тэлефанавалі. І ў Жодзіна тэлефанавалі. Нашых асводаўцаў не было ні ў адных спісах. Не было інфармацыі пра іх і ў валанцёраў, якія дзяжураць на Акрэсціна. З раніцы мы пачалі зноў іх шукаць. Неяк жонка Дзяніса прарвалася ў гэтую будачку, дзе бяруць перадачы для затрыманых, там паглядзелі спіс — аказалася, што ўсё ж усе на Акрэсціна. Мы змаглі перадаць ім цёплыя рэчы. Нешта ўзялі, нешта не, але ўжо добра, што мы проста ведаем, дзе знаходзяцца людзі, — кажа сябар Дзяніса.

Пакуль няма інфармацыі, у чым дакладна абвінавачваюцца асводаўцы, як і інфармацыі пра тое, калі пройдуць судовыя пасяджэнні.

— У дзеяннях названых грамадзян меліся прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння. Уласна, за што яны і былі затрыманыя, — паведаміла TUT.BY бліжэй да вечара 7 верасня прэс-сакратар сталічнай міліцыі Наталля Ганусевіч.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Асвод Дзмітрый Стаселька паведаміў TUT.BY, што ніякай дадатковай інфармацыі пра лёс падначаленых у яго няма.

Каментары11

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю1

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы4

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі10

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская23

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю1

На Альманскіх балотах буйны пажар: гараць 50 гектараў лесу і балот, задзейнічалі авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →