Грамадства22

Мінчук кажа, што сілавікі душылі яго бел-чырвона-белым сцягам, завязаным на шыі — застаўся след ФОТА

28-гадовага мінчука Рамана Ціханенка затрымалі 5 верасня на вуліцы Касманаўтаў. Тады жыхары Малінаўкі выйшлі калонай на мірны пратэст. Калі калону нагналі сілавікі ў бусах, адзін з сілавікоў схапіў Рамана за сцяг, павязаны на шыі, і пачаў душыць. Раман падзяліўся з «Нашай Нівай» сваёй гісторыяй.

«У той вечар у Малінаўцы нас выйшла каля 300 чалавек. Такой калонай мы пайшлі да ўжо выдатна вядомага «зубра». Калі да зубра прыехалі бусы з сілавікамі, мы павярнулі на вуліцу Касманаўтаў. Але бусам удалося нас акружыць: адзін стаў наперадзе калоны, другі — напрыканцы. Некаторыя пачалі разбягацца ў парк побач. Я і яшчэ некалькі чалавек усталі ў счэпку.

Тут да мяне падбег сілавік, схапіў за сцяг, які быў павязаны ў мяне на плячах, і стаў за яго цягнуць. Калі я зразумеў, што адчуваю боль і проста задыхаюся, то прасунуў галаву ўніз. Добра, што сцяг быў завязаны слаба. Ён застаўся ў руках сілавіка.

У гэты час да мяне падбег другі сілавік, паваліў на зямлю, скруціў і закінуў у бус. Паверх яшчэ далі дубінкай. Хто гэта быў канкрэтна, не ведаю, бо яны былі ў зялёнай форме і балаклавах. Разам са мной затрымалі яшчэ восем хлопцаў.

Нас павезлі ў Маскоўскі РАУС. Забралі тэлефоны. А мне на наступны дзень трэба было на працу, і я спытаў у сілавіка, ці магу хоць адаслаць смс, каб хто іншы выйшаў замест мяне. Той мне толькі кулак паказаў. 

У РАУСе нас пратрымалі каля чатырох гадзін. Акрамя нас, там было некалькі дзяўчын, затрыманых, відаць, на жаночым маршы. Яны сядзелі там раней за нас, і выйшаў я раней за іх.

Адной жанчыне было кепска пасля нядаўняй аперацыі на сэрцы, яна прасіла выклікаць хуткую. Хуткая не прыязджала больш за гадзіну. І была дзяўчына з прыступам астмы, якая страціла лекі пры затрыманні. 

У РАУСе была звычайная міліцыя — маладыя хлопцы. Мы, затрыманыя, нават крыху пасмейваліся з іх. А яны нічога не маглі зрабіць, толькі крычалі, каб мы замоўклі. Калі мяне ўжо адпускалі, мяне вывадзіў адзін такі малады пацан, то я спытаў у яго, як яму працуецца, як будуецца «міліцэйская дзяржава». «Раней было лепш», — адказаў мне ён.

Дзяўчына, якая складала на нас пратакол, адмовілася назваць імя і пасаду. Пратакол таксама нікім не падпісаны. Я яшчэ і ледзь выпрасіў яго копію на рукі, бо астатнім хлопцам нічога не выдавалі. Пакуль ні штрафа, ні сутак мне не далі, сказалі чакаць смс пра суд. 

У пратаколе гэтая дзяўчына напісала мне пра несанкцыянаванае мерапрыемства і пра тое, што дэманстрацыя бел-чырвона-белага сцяга ў нас забаронена.

Я пратакол падпісаў, напісаўшы пры гэтым, што як грамадзянін Беларусі маю права пратэставаць «супраць несправядлівасці і нелегітымнага прэзідэнта». Натуральна, я быў крыху ў шоку, таму напісаў, што ў галаву тады прыйшло. 

След ад задушвання ў мяне захаваўся дагэтуль, сёння пайду яго здымаць. Але пры гэтым я памятаю, што людзі, якія былі затрыманыя ў першыя дні пасля выбараў, пацярпелі ад зверства сілавікоў значна больш».

Каментары2

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →