Аляксандр Лукашэнка можа прыехаць у Маскву для сустрэчы з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным 14 верасня. Гэтую дату назвалі дзве крыніцы «Дождя» ў расейскіх дзяржструктурах, якія займаюцца беларускім кірункам.
«Плануецца 14 верасня», — паведаміў суразмоўца «Дождя» ў адным з расейскіх міністэрстваў. Супрацоўнік яшчэ аднаго дзяржаўнага ведамства таксама назваў 14 верасня датай, якая абмяркоўвалася ў кантэксце візіту Лукашэнкі на перамовы з Пуціным. «Гэтая дата фігуравала», — пацвердзіла яна, абмовіўшыся пры гэтым, што «да гэтага яшчэ шмат што можа адбыцца».
Каментары