На пачатку таргоў у Мінску 31 жніўня даляр таннее на 0,0085 да 2,6546 беларускага.
Курс амерыканскай валюты рос з 17 жніўня. За два тыдні даляр вырас на 20 капеек.
Еўра сёння таксама таннее (на 0,0054) да 3,1614. За два тыдні яго курс вырас на 26 капеек.
Расійскі рубель сёння, наадварот, расце: на 0,0272 да 3,5974 за 100 адзінак.
Аднак банкі купляюць і прадаюць валюту па вышэйшым курсе:
Вышэй за ўсё курс даляра — 2,85 рубля (Белаграпрамбанк) і 2,83 рубля (Ідэя Банк), а ніжэй за ўсё — 2,767 рубля (Paritetbank), 2,77 рубля (БПС-Сбербанк, Тэхнабанк, Абсалютбанк).
Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту цяпер у Ідэя Банку — 2,73 рубля.
Вышэй за ўсё курс еўра — 3,354 рубля (Белаграпрамбанк), ніжэй за ўсё — 3,275 рубля (Paritetbank, Абсалютбанк), 2,8 рубля (Франсабанк).
Больш выгадна здаваць еўра ў Paritetbank, Абсалют банк, Тэхнабанк (3,23 рубля).
Каментары