Моцную акцыю правялі родныя і сябры вязняў Акрэсціна на плошчы Перамогі ФОТА
На плошчы Перамогі адбылася акцыя «Мая камера», арганізаваная роднымі і сябрамі вязняў ЦІП на Акрэсціна. Удзельнікі акцыі намалявалі на асфальце контуры камеры, разлічанай на 6 чалавек, і ўсталі туды разам, 50 чалавек, як і было на самой справе. Мэта акцыі — нагадаць грамадству пра масавыя здзекі і катаванні, якія давялося перажыць затрыманым мірным пратэстантам.
Каментары