Начальнік гродзенскай міліцыі: «Мне сорамна за некаторых супрацоўнікаў, але ў нас не было выбару»
У Гродне супрацоўнікі «Хімвалакна» выйшлі патрабаваць справядлівых выбараў, сабралася больш за дзве сотні чалавек. Супакойваць рабочых прыехаў мэр Гродна Мечыслаў Гой і начальнік УУС Гродзеншчыны Вадзім Сіняўскі, піша Tut.by.
— Хто даў каманду «фас» — біць бяззбройных людзей?! — абурана крычаць рабочыя. З натоўпу даносіцца, што амаль у кожнага тут сваякі і знаёмыя пацярпелі ад збіцця на вуліцах Гродна пасля выбараў.
— Мне сорамна за дзеянні некаторых нашых супрацоўнікаў. Але ў нас не было іншага выбару. Мы разбярэмся, я вам абяцаю. Мы такія ж людзі, як усе астатнія, мы такія ж беларусы, як і вы, па крыві. Я вас не б'ю. Прабачце маіх супрацоўнікаў, калі яны зрабілі вам балюча.
Каментары