ДАІ пераследавала аўто з сям'ёй Віталя Цыганкова ВІДЭА
«Супрацоўнік ДАІ прыставіў пісталет да маёй галавы», — расказала Вольга Цыганкова.
Муж і жонка Цыганковы знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Вольга Цыганкова расказала наступнае:
«На Нямізе машыну спыніў супрацоўнік ДАІ, запатрабаваў выйсьці з машыны. З улікам усіх падзей, калі людзей выцягваюць з машыны, зьбіваюць і затрымліваюць, я адмовілася. Я сказала, што пакажу дакумэнты з машыны. На гэта супрацоўнік ДАІ вельмі рэзка адрэагаваў, пачаў апускаць шкло, біць па машыне, прыставіў пісталет праз вакно да маёй галавы і запатрабаваў выходзіць. Я праз гэта паехала наперад. Нас акружылі некалькі аўтамабіляў ДАІ, Віталя выкінулі з машыны, пабілі, паклалі на асфальт. Цяпер мы ў Маскоўскім РАУС».
У міліцыі свая версія. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што «Нісан» спынілі для праверкі дакументаў. А пасля, маўляў, Вольга Цыганкова, заціснула руку даішніка шклом і пачала рух.
У выніку яе прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.
Каментары