У цэнтры Слуцка дзяўчаты з кветкамі і плакатамі выйшлі на акцыю салідарнасці ФОТЫ
Гэта акцыя салідарнасці з тымі, хто ў гэтыя дні пакутуе ад гвалту. Да яе далучыліся і случчанкі бліжэй да вечара 12 жніўня, паведамляе Інфа-Кур'ер.
Ініцыятыва дзяўчат, якія выйшлі ў сераду днём, 12 жніўня, да Камароўскага рынка ў белым і з кветкамі ў знак пратэсту супраць жорсткасці сілавікоў, знайшла водгук у многіх, і не толькі ў Мінску. У жывыя ланцугі выстройваюцца жанчыны ў розных гарадах Беларусі.
На плакатах, якія нясуць дзяўчаты, напісана: «Мы прыйшлі з адкрытымі рукамі, без зброі», «Мы супраць гвалту!».
Да 19 гадзін 42 случчанкі сталі ў ланцужок салідарнасці супраць гвалту.
Каментары