Дактары з Медуніверсітэта ўсталі ланцугом каля метро Пятроўшчына
Супрацоўнікі Медыцынскага ўніверсітэта ў белых халатах выйшлі да метро Пятроўшчына ў Мінску. Адмовіліся размаўляць з Каранікам.
Каля БДМУ шмат студэнтаў, дактароў. Дзіцячых, рэаніматолагаў, хірургаў. Кажуць, сабраліся на мірную акцыю, каб выказаць сваё «супраць» гвалту.
Яны стаяць роўна насупраць ланцуга салідарнасці са звычайных людзей з іншага боку дарогі.
Да пратэстуючых медыкаў да Медуніверсітэта прыехаў міністр Каранік. Яны адмовіліся ісці ў Медуніверсітэт за ім.
Медыкі Медуніверсітэта прастаялі ў ланцугу гадзіну, абяцаюць вярнуцца заўтра.
Каментары