Дамен праекта The Village Беларусь заблакаваны без тлумачэння прычын. Пра гэта паведамляюць у самым выданні, піша Tut.by.
— Як удалося высветліць нашым тэхнічным спецыялістам, дамен the-village.me блакуецца па тэхналогіі DPI — complete packet inspection. Пры запыце да дамена пакеты звестак перастаюць перадавацца, — распавяла галоўная рэдактарка The Village Беларусь — Яўгенія Сугак. — Прычына блакіроўкі да гэтага часу невядомая. Сайт даступны за межамі РБ і для карыстальнікаў з проксі і VPN. Наша рэдакцыя працягвае працу і асвятляе актуальныя падзеі ў Мінску.
Каментары