Гэта нам пацвердзіў сам анэстэзіёлаг-рэаніматолаг Маладзечанскай дзіцячай бальніцы Алег Архіповіч, паведамляе Рэгіянальная газета.
Доктара затрымалі на Цэнтральнай плошчы 9 жніўня, калі ён збіраўся ісці дадому. Супрацоўнікі АМАП ударылі дубінкай па галаве. Доктар упаў на зямлю, яго працягвалі збіваць. Пасля закінулі ў машыну, туды ж запакавалі яшчэ аднаго маладога чалавека.
Мужчын прывезлі ў райаддзел міліцыі. Там дасталі з машыны і зноў збівалі. Пасля надзелі наручнікі і завялі ў будынак, дзе кінулі на падлогу.
Праз хвіліну завялі ў кабінет, дзе затрыманыя прасядзелі каля дзвюх гадзін. Доктару стала кепска, яго забрала хуткая дапамога.
Рэаніматолаг адзначае, што яго жыццю нічога не пагражае.
Каментары