Грамадства11

«Чым горшае становішча ўлады, тым большая хлусня». Маці затрыманага мазыраніна пракаментавала сюжэт АНТ

У сюжэце АНТ за 8 жніўня быў паказаны нібыта жыхар Мазыру, актывіст супольнасьці «Страна для жизни» Руслан Парфёнаў, піша Радыё Свабода.

Руслан Парфёнаў (справа) на пікеце ў Мазыры дыскутуе з выступоўцам, скрыншот зь відэа праваабарончай арганізацыі «Палеская Вясна»

На відэа маладзён, закадравы голас апавядае, што ён прызнаўся ў вырабе «вожыкаў», каб спыняць тэхніку сілавых органаў.

Сябры і маці Руслана Парфёнава абураныя сюжэтам, бо яго «герой» зусім не падобны да Руслана.

«Руслан мажны, высокі, а тут нейкі хударлявы юнак, на 10 гадоў маладзейшы», — расказаў Свабодзе сябар Руслана Андрэй. Маці Руслана Людміла зазначыла, што «яшчэ ніколі ня бачыла такой хлусьні». «Я гэтыя брахлівая дзяржаўныя каналы не гляджу, мяне проста ванітуе! У нас быў вобшук, пыталіся пра «вожыкі». Я кажу: «А расьцяжкі вам ня трэба знайсьці? Можа, мне 900 тысяч даляраў пакінеце, як Ціханоўскаму, дык я хоць крэдыты сплачу?», — пракамэнтавала Людміла.

Руслана Парфёнава затрымалі 6 жніўня. Сваякоў не дапусьцілі на суд.

«Нас ганялі з суду на ізалятар, з ізалятару ў міліцыю, на суд не пусьцілі, даведаліся толькі пра вынік — 10 сутак; за што — ніхто не сказаў», — дадала маці Руслана Людміла.

Каментары1

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося13

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося13

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →