Грамадства22

Праваабаронцы прызналі Віталя Шклярава палітвязнем

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч. 1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным, гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Згодна з прад’яўленымі абвінавачваннямі Віталь Шкляраў абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікета па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна, і такім чынам ён з’яўляецца чарговым фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Палітычны тэхнолаг Віталь Шкляраў з’яўляецца ўраджэнцам Гомеля, жыве ў ЗША. Ён прыехаў у Гомель да бацькоў і быў затрыманы 29 ліпеня, а пасля змешчаны ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Такім чынам у Беларусі ўжо 26 палітвязняў.

Каментары2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →