У межах акцыі беларускіх творцаў «Культпратэст» адны з самых вядомых літоўскіх музыкаў, у тым ліку легенды літоўскага року, выказаліся наконт падзей у Беларусі. Яны падтрымалі беларускую творчую інтэлігенцыю і беларускі народ у барацьбе за мірныя дэмакратычныя перамены і выказалі свае словы падтрымкі.
Свае словы салідарнасць выказалі:
Андрус Мамантавас (Andrius Mamontovas) — рок-музыка, аўтар песень, музычны прадзюсар і акцёр. Заснавальнік і франтмэн легендарнага літоўскага рок-гурта «Foje». Арганізатар Дня вулічнай музыкі ў Менску ў 2011 годзе. Сярод іншага, спяваў разам з Лявонам Вольскім на канцэрце ў Вільні, калі беларускі музыка быў пад забаронай у Беларусі.
Альгірдас Каўшпедас (Algirdas Kaušpėdas) — легендарны рок-музыка, былы лідар культавага рок-гурта «Antis», а цяпер «KAnDIs», адзін з ініцыятараў літоўскага незалежніцкага руху «Саюдзіс» (Sąjūdis).
Макс Мелман і Алег Аляксееў — музыкі літоўскага гурта «Біплан» («Biplan»), якія, сярод іншага, запісалі сваю песню «Amore» на беларускай мове. Спявалі разам з Лявонам Вольскім у кліпе «Спявайце».
Юліюс Алексавас (Julijus Aleksovas) — вакаліст літоўскага рок-гурта «Colours of Bubbles».
Юрга Шэдуйкітэ (сцэнічнае імя Jurga) — літоўская спявачка і акторка, прысвяціла беларусам песню.
-
«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы
-
Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі
-
«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская
Каментары