Вераніка Цапкала: Валерый галасаваў за Лукашэнку «толькі першыя гады»
Вераніца Цапкала, жонка прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы, расказала ў праекце «Ток», за каго яго сям'я галасавала на прэзідэнцкіх выбарах.
— За каго вы галасавалі ва ўсе папярэднія выбарчыя кампаніі?
— У свае першыя выбары я галасавала за Лукашэнку. Таму што мне ён тады здаваўся рэфарматарам. Па-першае, ён сапраўды выйшаў з народа, ён быў такі ж, як вы, як я. Ён ведаў жыццё, сустракаўся з тымі праблемамі, як і мы.
Плюс у нас быў высокі ўзровень злачыннасці ў краіне. Былі пытанні, якія патрабавалі тэрміновага ўмяшальніцтва. І на той час ён шмат зрабіў добрага для краіны. Рэформы, якія ён праводзіў у тыя гады, на мой погляд, былі эфектыўнымі.
Але праз 26 гадоў, калі ты не жывеш звычайным жыццём грамадзяніна, не сутыкаешся штодзённа з праблемамі, ты ўжо не можаш ацэньваць, якія ж рэальныя праблемы ў краіне.
— Вы на ўсіх выбарах галасавалі за Лукашэнку?
— Не-не, былі і іншыя кандыдаты.
— А хто?
— Хай гэта застанецца пры мне. Усё ж гэта таямніца галасавання.
— А за каго Валерый галасаваў?
— Першыя гады таксама галасаваў [за Лукашэнку].
— А пасля ўжо не?
— Пасля ўжо не.
***
Валерый Цапкала быў першым намеснікам міністра замежных спраў (1994-1997), паслом у ЗША (1997-2002), памочнікам прэзідэнта (з 2002), дырэктарам Парка высокіх тэхналогій (2005-2017).
Каментары