Журналісту з Магілёва Аляксандру Буракову-старэйшаму далі 10 сутак арышту
Аляксандр Буракоў-старэйшы
У Магілёве судзяць трох журналістаў, затрыманых у папярэднія дні ў выніку «зачысткі», паведамляе baj.by.
Аляксандр Буракоў-старэйшы і Уладзімір Лапцэвіч былі затрыманыя ў сераду, а ў чацвер невядомыя ў масках затрымалі і Аляксандра Буракова-малодшага.
Лапцэвіч заявіў, што аб’яўляе ў ізалятары часовага ўтрымання галадоўку пратэсту.
Аляксандр Буракоў-старэйшы асуджаны на 10 сутак.
Суды працягваюцца.
Каментары