«У чацвер 6 жніўня мне патэлефанавалі з Клімавіцкай раённай бальніцы. Медыцынскі работнік спытаў, ці з'яўляюся я кантактам першага ўзроўню? Паводле яго слоў, да іх паступіла інфармацыя, што я кантактаваў з хворым на каранавірус. У размове высветлілася, што да мяне дадому хочуць прыехаць для афармлення мяне на самаізаляцыю, — піша Сяргей Аржанцаў, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, пастаянны аўтар сайта «Магілёўскі рэгіён». —
Зразумела, перш за ўсё я стаў пытацца, з якім хворым я кантактаваў. Але адказаць на такое простае пытанне мне не змаглі і паабяцалі гэта ўдакладніць.
Праз пару гадзін у дзверы пагрукалі. На парозе стаялі доктар, медсястра і міліцыянт. Мы прыехалі аформіць вас на самаізаляцыю, патлумачылі яны. На якой падставе? Вось спіс кантактаў першага ўзроўню, у спісе ваша прозвішча. Падрабязнасці можна даведацца ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, звесткі там. Там жа можна ўдакладніць, з кім вы кантактавалі, калі патрапілі ў такі спіс.
Афармленне заняло дзесяць хвілін. Узялі аналізы, запоўнілі паперы, праінструктавалі аб тым, што можна і нельга. Цяпер я афіцыйна на самаізаляцыі. Добра хоць не на сутках…» — адзначыў Аржанцаў.
Каментары