Улада2626

Лукашэнка: Я ім сказаў — злаўлю, адарву яйцы

Пра гэта кіраўнік Беларусі сказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

«Калі нас тут перакуляць, то будзе не соладка. І Украіне будзе не лепей, — мяркуе Лукашэнка. — Я б нават сказаў, што будзе горай. Вы ж павінны бачыць, што Расія не аднародная. Папракаць, што яны фронтам супраць Беларусі ідуць, маналітам, лухта поўная. Я падазраю асобных…

— Ястрабы?

— Так. Я падазраю асобных, не хачу іх прозвішчы называць у публічнай прасторы. Расіяне гэта адчуваюць. Я ім сказаў: злаўлю, адарву яйцы. 

— Так?

— Так, я іх усё роўна злаўлю. Яны не салідна паступілі.

— Яны ў кіраўніцтве Расіі?

— Яны бегаюць туды, узгадняюць і пачынаюць круціць. Яны ў сярэднім звяне. Ці вы, дапусцім, кажаце, «Вагнер». Мы ж ведаем, хто ўзначальвае структуру. Жэня Прыгожын. Я яго так і называю: Жэня. Вы не ўяўляеце, у мяне з ім дабрэйшыя адносіны. Вы не паверыце, калі я прыязджаў да іх, ён мяне сустракаў. Ён мне найлепшую пляшку віна падорыць. Ён рэстаратар добры. Калі мне нейкая падтрымка, я яму кажу, прыедзь у Беларусь, памажы. Ён прыязджаў. Мне, канечне, вельмі сумна, што гэтыя вагнераўцы з ім звязаныя. Але з другога боку, думаў, што ён цацка ў чужых руках. Не ён жа прымае рашэнні. Так, у яго бізнэс, ён плаціць, ведаю, як гэта. Але не ён гэта.

Намеснікі міністраў, некаторыя па Беларусі пабегалі — не атрымалася [размова, напэўна, пра экс-пасла Бабіча — НН]. І вось ім трэба даказаць, што мы Беларусь цёпленькую прынясем і кінем да нейкай крамлёўскай вежы.

І я гэта бачу. Яны ж не глядзяць на нас як на ворагаў. Так грошы могуць заплаціць. Гэта ідэалагічна кепска, ён ідэалагічна не перакананы. Таму з ім можна змагацца і можна нават дамаўляцца. Таму мы гэта перажывём. Сыдзе эпоха пуцінска-лукашэнкаўская. Можа нават Валодзя Зяленскі схлыне. Прыйдзе новае пакаленне… Мы вымушаныя жыць разам. Нас проста будуць выкарыстоўваць. Не Захад супраць Усходу, дык Усход супраць Захаду. Мы самі вінаватыя. Кучма Лёня, сябра мой, вінаваты. Парашэнка часткова вінаваты. Ну, Парашэнка — багаты чалавек, туды-сюды. Ну мы то маглі. Усё зараджалася там, на маіх вачах. Калі-небудзь сустрэнемся, я раскажу дэталі, як гэта было…» — сказаў Лукашэнка.

Каментары26

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай20

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская23

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам64

Гузы, хмеры і брудныя хмеры: кніга пра беларускіх дыназаўраў

Як хутка праверыць, ці ёсць вы ў базе дармаедаў12

Былы міністр абароны Вялікабрытаніі прапанаваў выставіць ультыматум Пуціну3

Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве3

«Бацькі не разумелі, як можна за кімсьці даношваць». Беларусы расказалі, чаму закупляюцца ў сэканд-хэндах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай20

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Галоўнае
Усе навіны →