«Я буду лячыць людзей». Лукашэнка расказаў, чым зоймецца, калі перастане быць прэзідэнтам
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не ўяўляе сябе не на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
«Я не ведаю іншага ладу жыцця. Паверце, гэта вельмі цяжка, гэта вавёрка ў коле, хацелася б кінуць, калі б я ведаў нешта іншае. Гэта ўжо мой лад жыцця… Я нават не ўяўляю… Ну я не прэзідэнт, а што я раблю з раніцы? Я нават гэтага не ўяўляю. Усё маё жыццё ў гэтым. Я не ўяўляю», — сказаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, «калі раптам» ён не будзе прэзідэнтам — пачне лячыць людзей.
«Я буду лячыць людзей. Псіхалогія… Лячэнне… хірургаў у нас хапае. Псіхалагічна ратаваць людзей ад псіхозу, ад панікі, каб людзі спакайней жылі. Вось тут я б яшчэ нешта паспрабаваў», — сказаў ён.
Каментары