Назіральніца-айцішніца: За дзень прагаласавалі 23 чалавекі, а ў пратаколе — 81
Удзельніца геймдэв-стартапа Ганна Сусліна распавяла dev.by пра першыя дні назірання.
«Яўка на нашым участку была невялікая: паводле нашых падлікаў, усяго 23 чалавекі на працягу дня. За 20 хвілін да заканчэння працы камісіі я падышла да старшыні з пытаннем, калі змагу азнаёміцца з пратаколам. Яна адказала, што на гэта я не маю права», — гаворыць назіральнік.
«Сёння я прыйшла ў школу ўжо без мужа. Не адразу, але змагла азнаёміцца з учарашнім пратаколам — там быў 81 чалавек. Калі паспрабавала яго сфатаграфаваць, падбегла дзяўчына-назіральніца і засланіла яго рукой», — сказала айцішніца.
Каментары