Бюджэт Беларусі можа недаатрымаць у 2020 годзе да 4 млрд рублёў з-за сітуацыі з нафтай і запаволення эканамічнага росту на фоне пандэміі, паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БелТА.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/stock/hroshy_afcrv_201809_0003-ixw1a.jpg.webp)
«Што тычыцца ацэнкі па выніках 2020 года, страта даходаў прагназуецца на ўзроўні 3,7-4 млрд рублёў. Палова гэтай сумы звязаная з нафтавым рынкам, памяншэннем памеру мытных пошлін, а таксама аб'ёмаў экспарту нафтапрадуктаў. Акрамя таго, з улікам сітуацыі ў эканоміцы ў цэлым (не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх эканоміках назіраецца спад), прагназуем, што недаатрымаем падатак на прыбытак, дывідэнды ад прадпрыемстваў у дзяржуласнасці на суму крыху больш за 2 млрд рублёў», — паведаміў Юры Селіверстаў.
Планавы дэфіцыт бюджэту павялічаны з першапачатковых 900 млн да 2,1 млрд рублёў. Па выніках гэтага года ён можа скласці да 5 млрд.
Каментары