Спробы беларускіх уладаў вылепіць з Расіі вобраз ворага і з дапамогай гэтага дамагчыся палітычнага выніку выклічуць сумныя наступствы. Пра гэта папярэдзіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае «РІА Навіны».
Па яго словах, расійска-беларускія адносіны сталі дробнай разменнай манетай у ходзе выбарчай кампаніі. «А далей хоць трава не расці або гары ўсё сінім полымем. Усё адно, разбярэмся з гэтымі рускімі. І гэта выклікае не толькі пачуццё крыўды, але гэта вельмі сумна», — сказаў Мядзведзеў.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка папракнуў Расію ў тым, што яна змяніла братэрскае стаўленне да рэспублікі на партнёрскае. Пры гэтым ён падкрэсліў, што краіны ўсё роўна застануцца найбліжэйшымі саюзнікамі.
Каментары