Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19 ФОТАФАКТ
Даследчык Андрэй Елісееў, працуючы з дадзенымі архіва Маладзечна, знайшоў унікальнае сведчанне фальсіфікацыі. Пасля выбараў-2010 засталіся два варыянты пратакола па адным участку. Даследаванне цалкам тут.
Было | Стала | Розніца | ||
1 | Лукашэнка | 1223 | 1373 | +150 |
2 | Саннікаў | 119 | 19 | -100 |
3 | Някляеў | 72 | 22 | -50 |
4 | Раманчук | 61 | 11 | -50 |
5 | Рымашэўскі | 44 | 44 | |
6 | Статкевіч | 29 | 29 | |
7 | Цярэшчанка | 24 | 24 | |
8 | Міхалевіч | 19 | 19 | |
9 | Кастусёў | 14 | 14 | |
10 | Ус | 7 | 7 |
Якая розніца паміж дакументамі? У Раманчука і Някляева аднялі па 50 галасоў, у Саннікава — адразу 100 галасоў.
У выніку Саннікаў з’ехаў з другога месца на шостае-сёмае. Раманчук яшчэ ніжэй, на перадапошняе.
Галасоў супраць усіх зрабілі на 70 менш, а несапраўдных бюлетэняў — на 20 больш.
У выніку «вызваленыя» 150 галасоў дапісалі Лукашэнку.
У агульную ведамасць былі ўнесеныя лічбы з выпраўленага пратакола.
Елісееў адзначае, што чарнавы варыянт пратакола выкананы іншым почыркам і змяшчае подпісы членаў камісіі, не зусім падобныя на подпісы фінальнага пратакола.
Каментары