Грамадства1010

«Так, з рукамі ў мазуце, і забралі — за тое, што праўду казаў!» У Хойніках трактарысту-блогеру Яўгену Васількову далі 10 сутак

Яўген Васількоў (у шэрай кашулі) з адвакатам у судзе

У пятніцу трактарыст Яўген Васількоў, які падзяліўся з карыстальнікамі інтэрнэту сваім ролікам-разважаньнем пра выбары, не вярнуўся дахаты з працы. Жонка Тацяна знайшла яго на ІЧУ, піша «Радыё Свабода». «Забралі за непадпарадкаваньне», — сказалі жонцы.

Да панядзелку Яўген быў на ізалятары. На суд да яго прыехалі актывісты «Страны для Жизни» і журналісты. Трактарыст зьяўляецца адміністратарам каналаў у Youtube і Telegram «Хойники для Жизни».

Калі актывісты і журналісты ўвайшлі ў залю паседжаньня, там ужо сядзелі міліцыянты ў цывільным і жанчыны, у якіх мясцовыя прызналі супрацоўніц райвыканкаму. Яны «захапілі» вольныя месцы, таму большасьці актывістаў давялося стаяць.

«Да мяне міліцыя прыехала на працу, у гараж. Участковы заявіў, што недзе на тэрыторыі раёна нехта абмаляваў дарожныя знакі надпісамі «Саша 3%». Міліцыянты з гэтай нагоды прыехалі чамусьці да мяне! Мне сорак гадоў — што я? Буду знакі абмалёўваць? Міліцыя правяла агляд аўтамабіля, а потым патрабавала дакумэнты. Я адмовіўся іх даць — мне «прышылі» непадпарадкаваньне, мяне закавалі ў кайданкі і завезьлі на ізалятар», — патлумачыў трактарыст.

Ён лічыць, што сапраўдная прычына затрыманьня — ягоныя блогі, дзе ён «кажа праўду, здымае бардак у раёне». «Я на блогах паказваю бардак, які ў нас робіцца, што, напрыклад, рэчка зарасла ці ліхтары не гараць. Таксама агітую за Святлану Ціханоўскую — таму мяне і ўзялі», — зазначыў Яўген Васількоў.

Сваёй віны ў непадпарадкаваньні ён не прызнаў. «Я не разумеў, на якой падставе яны патрабуюць дакумэнты. Каб яны мне патлумачылі, дык я паказаў бы паперы. У мяне аўтамабіль «Аўдзі-80», а яны прасілі паперы на аўтамабіль «Аўдзі-100». Я б паказаў тыя паперы, але яны нахабна патрабавалі і нічога не тлумачылі. Яны мне паказалі здымкі дарожных знакаў з надпісам «Саша 3%». Я не разумею — якая сувязь паміж абмаляванымі знакамі і аглядам аўтамабіля?» — сьведчыў на судзе вясковец.

Міліцыянт Васіль Зьвягін засьведчыў на судзе (ён прызнаны пацярпелым), што на дарожных знаках у раёне зьявіліся надпісы «Саша 3%». «Былі падставы думаць, што гэтыя надпісы зрабіў Яўген Васількоў. Прыехалі да яго рабіць агляд. Правялі агляд аўтамабіля. Адмовіўся прадставіць дакумэнты на аўтамабіль, і мы яго затрымалі за непадпарадкаваньне», — сказаў участковы.

«Што вы канкрэтна хацелі знайсьці ў Васількова?» — запытаўся адвакат Пётр Барысаў.

«Можа, маркер, якім наносілі надпісы на дарожныя знакі», — адказаў участковы.

Любоў Корань, жыхарка Хойнікаў была па запрашэньні міліцыі панятой на аглядзе ў Яўгена Васількова. «Міліцыянты праверылі ягоную машыну, патрабавалі дакумэнты на аўтамабіль. Ён адмовіўся дакумэнты даць, сказаў, што ён не мусіць іх даваць. Ну яму надзелі кайданкі. Ён, гэты чалавек, Васількоў, не супраціўляўся, нічога — сеў у машыну да міліцыянтаў ды паехаў», — распавяла на судзе сьведка.

Каўроў Дзьмітрый, начальнік аддзяленьня крымінальнага вышуку РАУС, паказаў на судзе, што 31 ліпеня езьдзілі зрабіць агляд аўтамабіля Яўгена Васількова. «Пра прыбыцьці ўчастковы прадставіўся, паказаў пастанову на агляд з санкцыяй пракурора раёна. Васількоў паказаў аўтамабіль, прадставіў яго для агляду.

Потым папрасілі дакумэнты на аўтамабіль. Ён адмовіўся, спасылаўся, што мы не супрацоўнікі ДАІ. Не падпарадкаваўся законным патрабаваньням, і завезьлі яго для разбору ў РАУС», — засьведчыў начальнік аддзяленьня.

Таксама на судзе сьведчылі яшчэ адзін паняты і міліцыянт. Іх паказаньні асабліва не адрозьніваліся ад словаў іншых сьведак.

У выніку Яўгену Васількову далі 10 сутак

Каментары10

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму»19

У Драздах выратавалі бабра, які праваліўся ў адкрыты калодзеж

Санкцыі перагледзець, паслоў вярнуць? Што стаіць за «маніфестам» Андрэя Дзмітрыева11

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна3

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →