Ціханоўская каля ДАІ Мінска, дзе павінны былі судзіць Сяргея ФОТА
Святлана Ціханоўская прыехала да ДАІ Мінска, дзе павінны былі судзіць за нейкае правапарушэнне яе мужа Сяргея. Сяргей цяпер у СІЗА Мінска на Валадарскага, яго вінавацяць паводле крымінальнага артыкула 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), але перыядычна завочна судзяць анлайн за розныя адміністрацыйныя парушэнні.
Калі ўсе людзі сабраліся каля будынка ДАІ, ім сказалі: «Прабачце, але суд будзе на вуліцы Валадарскага». Святлана едзе туды.
Каментары