Паслухайце, як гучыць кавер на «Перамен» Цоя па-беларуску ў «дыстанцыйна харавым» выкананні
Беларусы зноў сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць хіт Віктара Цоя «Перамен». Але па-беларуску! Пераклад зрабіў Андрэй Хадановіч.
Спяваюць так самааддана і шчыра, што сапраўды верыш: яны адбудуцца!
У запісе песні паўдзельнічалі: Станіслаў Мытнік (AKUTE), Алесь Лютыч (:B:N:), Павал Гарадніцкі (РСП), Мікіта Мяцельскі (саксафон), Зміцер Шампанаў (Inomarki), гурт M.T.M, KATEVAN, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павал Лубчонак, Вольга Франко і іншыя.
Нагадаем, што такія музычныя «сустрэчы» беларусаў адбываюцца ў межах праекта «Спяваем Годна», што ладзіць грамадская кампанія «Годна» сумесна з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход».
Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.
У запісе новых песень можа паўдзельнічаць кожны ахвотны. Каб не прапусціць навіны, далучайцеся да тэлеграм-канала і чата «Годна»: https://t.me/hodnaby.
Будзе наступная песня ў анлайн ці афлайн фармаце — яшчэ невядома. Але пра ўсё будзе своечасова паведамлена ў сацыяльных сетках «Годна».
Каментары