Свет22

У Карэліі суд прысудзіў гісторыка Юрыя Дзмітрыева да 3,5 года калоніі

ТАСС

Петразаводскі гарадскі суд прысудзіў кіраўніка Карэльскага аддзялення «Мемарыяла» Юрыя Дзмітрыева да трох з паловай гадоў калоніі, піша РБК.

«Прысуд я яшчэ не атрымаў на рукі, але папярэдні тэрмін пакарання — 3 гады і 6 месяцаў. Такім чынам, ён павінен выйсці на свабоду прыкладна 10-12 лістапада. Ён пакуль адседзеў 2 гады і 2,5 месяца», - распавёў РБК адвакат Дзмітрыева Віктар Ануфрыеў.

Дзмітрыева абвінавацілі ў сэксуальных дзеяннях гвалтоўнага характару ў адносінах да яго непаўналетняй прыёмнай дачкі, пракуратура прасіла для яго пакарання ў выглядзе 15 гадоў зняволення. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Юрый Дзмітрыеў — гісторык-аматар і краязнаўца, у 1990-я гады выявіў некалькі найбуйнейшых пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій: каля урочышча Сандармох (каля 9,5 тыс. растраляных), у Чырвоным Бары (амаль 1200 чалавек) і на Секірнай гары на Вялікім Салавецкім востраве. Пад яго рэдакцыяй выходзілі кнігі памяці ахвяр палітычных рэпрэсій у Карэліі. Карэльскае аддзяленне «Мемарыяла» ён узначаліў у 2014 годзе.

Крымінальны пераслед Дзмітрыева працягваецца з 2016 года. Тады яго абвінавацілі ў вырабе дзіцячай парнаграфіі і распусных дзеяннях у дачыненні да падчарыцы, якой у 2016 годзе было 11 гадоў. Усяго ў справе фігуравала 140 фотаздымкаў, 9 з іх былі прызнаныя парнаграфічнымі. Гісторык патлумачыў іх з'яўленне тым, што вёў дзённік здароўя дзіцяці пасля ўдачарэння, дзіця трапіла да яго ў сям'ю худым і аслабленым. Яго абарона заяўляла, што Дзмітрыеў баяўся пазбаўлення бацькоўскіх правоў і вяртання дачкі ў дзіцячы дом, пасля таго як у 2008 годзе органы апекі прынялі сляды, тыя, што засталіся на целе дзіцяці пасля гарчычнікаў, за сінякі ад збіцця.

У падтрымку Дзмітрыева выказваліся вядомыя інтэлектуалы, у тым ліку Святлана Алексіевіч.

Каментары2

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →