Аналітык: Трэба стаяць у чэргах не да ЦВК, а да Чэрачня, Дзмітрыева і Канапацкай, каб яны зняліся
Палітолаг Андрэй Елісееў назваў наіўнымі тых, хто разлічвае на сумленны падлік галасоў.
«Ніякага незалежнага назірання не будзе. Выбарчыя ўчасткі будуць самыя стэрыльныя за ўсе гады існавання суверэннай Беларусі ва ўсіх адносінах — без незалежных членаў (у межах 0,01%) у камісіях, без заходніх назіральнікаў, практычна без нацыянальных незалежных назіральнікаў, — адзначае палітолаг.
Лукашэнка падчас першага тура будуць намаляваныя +-80%, нават калі ў бюлетэні ў якасці апанента Лукашэнкі будзе Ісус Хрыстос.
Зняцце альтэрнатыўных кандыдатаў з выбараў не азначае, што праціўнікі Лукашэнкі не могуць прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць «супраць».
Пытанне не пра байкот у разуменні мінімальнай яўкі, пытанне аб стратэгіі дэлегітымізацыі псеўдавыбараў ва ўмовах іх абсалютнай падкантрольнасці, — мяркуе палітолаг.
— Самы дзейсны спосаб — гэта зняцце з выбараў усіх кандыдатаў альбо наяўнасць у бюлетэні аднаго моцнага альтэрнатыўнага кандыдата, і далейшыя прадуманыя, мірныя дзеянні шырокай кааліцыі, — кажа Андрэй Елісееў.
— Тысячам беларусаў не трэба падстаўляцца пад дубінкі. Больш практычнай карысці ад чэргаў не ўздоўж праспекта, а да Андрэя Дзмітрыева, Ганны Канапацкай і Сяргея Чарачня для мірнага і паважлівага пераканання іх зняцца з выбараў», — мяркуе палітолаг.
Каментары