Грамадства66

«Па дарозе ў краму мужа схапіў АМАП, а я засталася на вуліцы без ключоў». Гісторыя аднаго хаатычнага затрымання

Фота Надзеі Бужан

У аўторак затрыманні ў Мінску выглядалі хаатычна. Жыхарка Новай Баравой Настасся Васілевіч расказала, як яе мужа Канстанціна затрымалі па дарозе ў краму, а яна ў тую ноч не змагла патрапіць дадому.

Каля 8-й вечара пара разам з іншымі жыхарамі Новай Баравой прагульваліся па раёне. Ніякіх лозунгаў і крыкаў — звычайныя суседскія размовы.

«Пасля мы вырашылі пайсці ў краму. І тут мы ўбачылі, што людзі чамусьці бягуць — нам у сярэдзіне не было відаць, як з-за павароту вывернулі тры бусы. Мы бачылі толькі, як разбягаюцца людзі, а за імі — хлопцы ў чорным. Я сказала мужу, што нікуды не пабягу, бо нічога дрэннага не раблю, уцякаць — вельмі дзіўна», — расказвае Настасся.

Праз пару секунд да яе мужа падышоў амапавец, а пасля падляцеў яшчэ адзін.

«У мяне быў ступар, я думала, што зараз яго проста адпусцяць. Калі яго павялі да машыны, пабегла за імі, выкрыкваючы нешта ў духу: «Маладыя людзі, а за што менавіта вы затрымліваеце, што адбываецца?» Косцю пасадзілі ў бус і звезлі. Я засталася без ключоў і з 2% зарадкі на тэлефоне», — дзеліцца дзяўчына.

Яна паспела звязацца з блізкімі. А пасля з іншай дзяўчынай, чыйго мужа таксама затрымалі, звярнуліся ў «Вясну».

Настасся пераначавала ў сяброў, а ранкам паехала ў суд — туды мусілі даставіць мужа з Бараўлянскага РУУС. Праўда, на месцы даведалася, што яго яна ўсё адно не пабачыць — у сувязі ў эпідэміялагічнай сітуацыяй суд быў па скайпе.

«А 14-й пачалося пасяджэнне, на якім мужу выставілі абвінавачанне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці і перашкодзе пры затрыманні. Штраф, як і іншым, каго затрымалі з Косцем, — 50 базавых (1350 рублёў. — НН). Каля 15 гадзіны яго выпусцілі».

Настасся прызнаецца, што карцінкі ўчарашняга разгону дагэтуль стаяць у вачах: «Самае жудаснае, што АМАП бег у натоўп з дзецьмі, бацькамі і іх гадаванцамі».

Каментары6

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не разглядае адкрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю14

Прэм'ер Літвы: Словы Кандратовіча пра блізкасць беларускай нацыі гучаць дзіўна31

Пажарныя самалёты афарбоўваюць Лос-Анджэлес у ружовы колер

Швецыя выпрабуе новую тэхналогію «рою дронаў»1

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат5

Колькі расійскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі39

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?4

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →