Цапкала прагназуе вельмі цяжкія часы для Беларусі, калі пераможа на выбарах Лукашэнка
Пра гэта экс-прэтэндэнт, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала заявіў на анлайн-прэс-канферэнцыі ў сераду.
«Калі яму (Лукашэнку) удасца захаваць уладу, то Беларусь будуць чакаць вельмі і вельмі цяжкія часы», - сказаў Цапкала на прэс-канферэнцыі ў сераду.
Па словах палітыка, «ніводны нармальны і разважлівы інвестар, бізнэсмэн не будзе ўкладваць ні капейкі ў Беларусь, у беларускія прадпрыемствы, і ў банкі тым больш».
Цапкала таксама заявіў, што рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго і экс-банкіра Віктара Бабарыка кандыдатамі ў прэзідэнты было прынята па надуманых прычынах.
Паводле яго слоў, улада вырашыла прэвентыўна ліквідаваць сур'ёзных супернікаў прэзідэнта. «Спачатку быў зняты Сяргей Ціханоўскі, потым знялі Віктара Бабарыку: знайшлі ў банку грошы, як быццам там павінны былі знайсці цукровыя буракі. І цяпер было прынята рашэнне не дапусціць і мяне», - сказаў Цапкала.
«Святлана Ціханоўская — гэта тая, на якую гатовы ісці з адкрытым забралам Лукашэнка. На жанчыну, маці, хатнюю гаспадыню, якая не збіралася ісці ў палітыку. Тут смеласці хапіла», — дадаў ён.
Каментары