У Мінску пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць суткі
Фота Надзеі Бужан
15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні ўдзельнікаў акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, піша spring96.org.
«Вясна» валодае звесткамі пра больш за 240 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда.
Вядомыя два прысуды. У судзе Цэнтральнага раёна Дзмітрый Халупка і Павел Крывіцкі атрымалі па 10 сутак арышту.
Дзмітрый Анцеповіч (Заводскі раён) атрымаў 1080 рублёў штрафу, Яўген Кракасевіч (Фрунзенскі раён) 1350 рублёў штрафу), Дзмітрый Гарбачык (Кастрычніцкі раён) (1080 рублёў). Іван Бялько — 13 сутак.
Каментары