ТАСС

ТАСС

Расія не будзе ўмешвацца ў прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Пра гэта ў сераду паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Па словах Пяскова, у Крамлі выбары ў суседняй дзяржаве ацэньваюць як унутраную справу Беларусі. «Мы сапраўды бліжэй адна да адной, чым іншыя краіны, у сілу характару нашай Саюзнай дзяржавы, але гэтыя выбары адносяцца да сферы суверэнітэту Беларусі, і мы не будзем туды ўмешвацца», — паабяцаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0