Дзяўчаты — кіраўніку мінскага АМАПа: Як вы спіце па начах? ВІДЭА
У сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім зафіксаваны момант, як ланцуг дзяўчат і жанчын супрацьстаіць атраду амапаўцаў ля плошчы Перамогі.
З 7.30 у кадры з'яўляецца Дзмітрый Балаба — начальнік мінскага АМАПа. Жанчыны рашуча абступаюць яго, засыпаюць пытаннямі: «Як вы жывяце з гэтым? Як вам спіцца па начах?» Хтосьці скандуе: «Ганьба!» На падмогу высокаму начальніку прыйшлі падначаленыя, яны спынілі націск дзяўчат.
Каментары