Свет33

На беларускай маніфестацыі ў Варшаве затрымалі чалавека, які спаліў расійскі сцяг

Гэта быў Сяргей Каваленка — актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Будаўнік з Віцебска, Каваленка ў свой час быў палітвязнем — яго асудзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай яліне Віцебска. Праз некаторы час пасля вызвалення ён пераехаў у Польшчу.

Пры канцы маніфестацыі салідарнасці ён абліў расійскі сцяг гаручай вадкасцю і падпаліў. Людзі побач яго асудзілі за гэта, а паліцыя затрымала, расказалі «Нашай Ніве» прысутныя.

Усяго на маніфестацыю сабралася больш за 500 чалавек.

Шэсце распачалося а 12:00 ад помніка Тадэвуша Касцюшкі, потым скіравалася на вуліцу Маршалкоўскую, дзе ўдзельнікі сталі ў жывы ланцуг, піша Белсат.

На мітынгу ў Варшаве выступіла спецдакладчыца ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед і палітычны ціск на грамадзянскую супольнасць.

«Пасля трагедыі ў 2010 годзе мы бачым, што ўлады вяртаюцца да рэпрэсіяў яшчэ да выбараў. Мы заклікалі спыніць пераслед і забяспечыць свабодныя выбары, але нас не паслухалі», — сказала Анаіс Марэн.

Многія прыйшлі з самаробнымі плакатамі «Нас 97%» і «Псіхо3%». Некаторыя прыйшлі з партрэтамі Віктара Бабарыкі і сімволікай яго кампаніі, з партрэтамі іншых палітвязняў. 

Людзі спявалі песню «Разбуры турмы муры».

Адначасова шматлюдныя, з удзелам соцень людзей, акцыі салідарнасці прайшлі ў Празе і на Кіпры — дзе ніколі раней беларуская дыяспара не праводзіла масавых акцый.

Вось відэа з Кіпра:

Усюды людзі прыйшлі з Пагонямі і нацыянальнымі сцягамі.

Яны гавораць па-руску і па-беларуску, але аднолькава скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Уході».

Каментары3

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа28

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?9

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета32

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў11

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста8

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →