Пад Дзяржынскам сутыкнуліся фура і два легкавікі: аднаго кіроўцу давялося дэблакаваць
Паведамленне пра аварыю каля вёскі Петкавічы Дзяржынскага раёна паступіла ратавальнікам 24 чэрвеня, паведамляе МНС. Там адбылося сутыкненне трох аўтамабіляў.
Работнікі МНС з дапамогай спецыяльнага інструмента дэблакавалі кіроўцу з легкавога аўтамабіля Toyota Hilux. Мужчына з траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу. Кіроўцы двух іншых аўтамабіляў не пацярпелі.
Каментары