Конь зваліўся ў двухметровы калодзеж ва Ушацкім раёне, яго ўдалося выратаваць
У вёсцы Матырына Ушацкага раёна ў сераду ў двухметровы калодзеж праваліўся калгасны конь, па дапамогу звярнуліся да ратавальнікаў.
Здарылася тое, што філіяле «Маяк-Ушацкі», паведамляюць Народныя навіны Віцебска са спасылкай на мясцовую газету «Патрыёт».
Каня ратавальнікі абматалі пажарнымі рукавамі, а затым пры дапамозе гідраўлічнага пагрузчыка, агрэгатаванымі на трактар сельгаспрадпрыемства, выцягнулі на паверхню. Ветэрынарная дапамога каню не спатрэбілася.
Каментары