На сайце «Мінскводаканала» з'явілася папярэджанне, што ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах ваду з-пад крана піць нельга, піша Tut.by.
— УП «Мінскводаканал» інфармуе, што на падставе патрабаванні санітарных службаў выкарыстанне вады для пітных патрэб у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах забаронена. Пра магчымасць выкарыстання вады для пітных мэтаў будзе паведамлена дадаткова.
Прадпрыемства паведамляе, што выкарыстоўваць гэтую ваду можна толькі для гаспадарча-бытавых патрэб.
Раней у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» начальнік вытворчасці «Мінскводаправод» Антон Галаскок казаў, што вада, якая зараз падаецца спажыўцам, цалкам адпавядае ўсім нарматывам. Прысутнічае толькі пах.
Нагадаем, у розныя пункты Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў арганізаваны падвоз вады ў цыстэрнах.
Вось месцы стаянак:
скрыжаванне вуліц Сухараўскай і Лабанка;
скрыжаванне вуліцы Рафіева і праспекта Любімава;
скрыжаванне вуліц Рафіева і Ясеніна;
скрыжаванне Казіміраўскай і Нёманскай;
скрыжаванне Шаранговіча - Янкоўскага;
скрыжаванне Сухараўскай — Скрыпнікава;
скрыжаванне вуліцы Адзінцова і завулка Адзінцова;
скрыжаванне Казіміраўская — Кунцаўшчына;
скрыжаванне Матусевіча — Аладавых;
скрыжаванне Шаранговіча — Лабанка;
Якубоўскага, 19;
Бурдзейнага, 25;
Прытыцкага, 136;
Ляшчынскага, 7;
Рафіева, 109;
Рафіева, 85;
Ясеніна, 131;
Любімава, 39;
Любімава, 20;
праспект Газеты «Звязда», 17;
вуліца Шаранговіча, 74;
вуліца Шаранговіча, 66;
вуліца Чайлыткі, 11;
вуліца Скрыпнікава, 24.
Таксама ў Фрунзенскім раёне працуюць 3 пітныя фантанчыкі з артэзіянскай вадой — на вуліцах Гарэцкага, Ляшчынскага і ў парку 60-годдзя Кастрычніка. Сёння іх не будуць адключаць на ноч, каб жыхары маглі папоўніць запасы пітной вады ў любы час. Заўвага: фантаны забяспечваюцца з падземных крыніц.
Каментары