Сталі вядомыя ўмовы пропуску турыстаў у краіны ЕС. Беларусь ім не адпавядае
Еўропа вызначыла ўмовы, на якіх будзе прапускаць турыстаў у Шэнгенскую зону, а таксама ў краіны Скандынаўскага паўвострава пасля адкрыцця знешніх межаў, піша Reuters.
Турыстаў плануецца прымаць з дзяржаў, дзе эпідэміялагічная сітуацыя з COVID-19 супастаўная або лепшая, чым у Еўропе. Пры гэтым яна павінна ўжо стабілізавацца ці паляпшацца.
Праект рэкамендацый цяперашняй Харватыі, якая старшынюе ў ЕС, прапануе дазволіць уезд грамадзянам краін, якія не ўваходзяць у ЕС, дзе колькасць інфікаваных стабільная або зніжаецца, а таксама з краін з «супастаўнай або лепшай эпідэміялагічнай сітуацыяй», чым у Еўропе.
Гэты эпідэміялагічны крытэрый вызначаецца як 16-20 новых выпадкаў інфекцыі, зарэгістраваных на працягу 14 дзён на 100 000 чалавек.
Краіны таксама будуць ацэненыя на прадмет колькасці пратэставаных, удасканаленьні кантактаў і лячэння, надзейнасці звестак і арганізацыі ўзаемных паездак для рэзідэнтаў ЕС.
Узровень захворвання ў Беларусі цяпер значна перавышае гэтыя лічбы.Таксама прапанаваная метадалогія можа выключыць падарожнікаў са Злучаных Штатаў і Мексікі, большай частцы Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, Расіі, Ірана, Саудаўскай Аравіі і Афганістана.
Каментары